Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другім відам расстройства мовы зьяўляецца атактычная альбо рухавая афазія, якая заключаецца ў тым, што хворы, ня трацячы часта здольнасьці чуць і разумець чужую мову, ня можа, аднак, сам перадаваць свае думкі другім людзям. Ён можа вымаўляць асобныя бяссэнсныя гукі, але няздольны асоцыяваць думкі з азначаным і неабходным прадстаўленьнем руху органаў мовы.

Адпаведны мазговы цэнтр, паражэньне якога і вядзе апісанае расстройства мовы, ляжыць у задняй часьці трэцяй лобнай зьвіліны, недалёка ад агульнага моторнага цэнтру і па імені францускага дасьледцы, які адкрыў яго яшчэ ў 1861 г., носіць назву цэнтру Брока.

Цэнтрам, які загадвае асоцыяцыямі зрокавага прадстаўленьня напісанага альбо надрукаванага слова з азначэньнем яго, зьяўляецца цэнтр Дэжэрэна, які знаходзіцца ў патылічнай долі.

Патолёгічны стан апошняга цягне за сабой алексію, страту здольнасьці чытаць пры захаванай здольнасьці разумець і гаварыць.

Вучоныя дапушчаюць яшчэ існаваньне чацьвертага слоўнага цэнтру, асобнага моторна-графічнага цэнтру, паражэньне якога зьяўляецца прычынай аграфіі, якую Шарко хітра назваў „афазіяй рукі“.

Кожны з двух апошніх відаў расстройства мовы — алексія і аграфія, з прычыны ўтворанай комплікаціі паміж зрокавымі і моторна-графічнымі прадстаўленьнямі, у большасьці выпадкаў таксама звычайна падарожнічае адзін з другім.

З другога боку, зрокавыя вобразы слова досыць трывала зьвязаны з яго слуха-рухавымі прадстаўленьнямі, як гэта пацьвярджаецца назіраньнямі вучоных, якія даводзяць, што чытаньне звычайна саправаджаецца ўнутраным вымаўленьнем слоў. Бяз гэтага ўнутранога вымаўленьня можна зразумець, і то цяжка, толькі асобныя словы і невялікія сказы, разуменьне-ж больш даўгіх сказаў пры падаўленьні ўнутраной мовы становіцца немагчымым. Даную акалічнасьць можна было-б растлумачыць, дапусьціўшы, што шлях ад зрокавага цэнтру да цэнтру значэньня ляжыць ня проста, а праз іншыя цэнтры, альбо, па крайняй меры, праз цэнтр слухавых вобразаў. Але з прычыны таго мы ўсё-ткі можам навучыцца з дапамогаю практыкаваньняў чытаць толькі вачамі, і такім чынам бязумоўным становіцца існаваньне хоць і слабога, але простага шляху ад цэнтру зрокавых вобразаў да цэнтру прадстаўленьняў значэньня слоў, то дзеля гэтага Мэйман і лічыць больш удалым не фізыолёгічнае, а псыхолёгічнае тлумачэньне данай проблемы. Як відаць, мы мову слоў вывучылі раней і прыстасоўвалі значна часьцей, чым чытаныя словы, дзеля гэтага асоцыяцыя паміж прадстаўленьнем значэньня і словам, якое вымаўляецца, больш трывалая,