(яro „Inroduction à l'ètude comparative des langues indo-europèenns“ вышла ўжо 5-м выданьнем у 1922 г.), Дэльбрюка (яго „Einleit. in das Sprachstudium“ ў 1920 г. вышла 6-м выданьнем), выходзяць новыя працы — Vendryes (Lelanguage, 1921), Эспэрсэна (Language, its nature, development and origin. 1922), Сапіра (Language, 1921), Яна Развадоўскага (О zjawiskach i rozwoju języka, 1921) і інш. Аб працах новых Шрыйнэна, Мэйе і Тромбэтті мы ўжо ўспаміналі.
Крытычная ацэнка працы Вундта дана ў кнізе Дэльбрюка „Grundefragen der Sprachforshung mit Rücksicht auf W. Wundts Sprachpsychologie“, Strassburg, 1901, аўтар якое параўноўвае тэзісы вундтаўскай псыхолёгіі з вучэньнем папярэднікаў гэрбартыянцаў, галоўным чынам, Гэрм. Пауля.
На расійскай мове самым грунтоўным артыкулам аб Вундте зьяўляецца артыкул проф. Зялінскага „Вильгельм Вундт и психология языка“ ў 61 і 62 кнігах „Вопросов философии и психологии“.
Агульны нарыс разьвіцьця мовазнаўства на Захадзе прадстаўлены ў працы Бэнфэя (Benfey „Geschichte der Sprachwissenschaft und orientalischen Philologie in Deutschland“, München, 1869), потым у кнізе вядомага ўжо нам Дэльбрюка „Einleitung in das Sprachstudium“, 1-е выданьне якое вышла ў адным годзе з „Principien“ Пауля.
Расійскі пераклад яе, зроблены з 3-га выданьня, прыложаны да кнігі Буліча „Очерк истории языкознания в России“, С-пб. 1904.
Гэтаму-ж прадмету прысьвечаны артыкул проф. Паржазінскага ў 3 і 4 №№ „Русск. Фил. Вестн.“ за 1897 г. „Важнейшие моменты в истории сравнительного языковедения“ і потым II разьдзел яго „Введения в языковедение“ (I-е выд. 1907 г., 3-е выд. 1913 г., 4-е — 1916 г.).