Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адзнака Вундта ад папярэднікаў яго, гэрбартыянцаў і інтэлектуалістых, заключаецца таксама ў тым, што ён, як прадстаўнік волюнтарызму, першапачатковай псыхічнай здольнасьцю лічыць ня здольнасьць прадстаўленьня (Vorstellen), a волю. З жэсту, як валявога процэсу, ён выводзіць таксама і чалавечую мову.

Самым хворым месцам у вучэньні Вундта зьяўляецца яго тэрмін „псыхолёгія народаў“, які і падлягаў крытыцы ў працы Діттрыха „Die Probleme der sprachpsychologie“ (1913), якая выясьняе асноўныя задачы псыхолёгіі мовы і яе адносіны да іншых дысцыплін аб мове. Згаджаючыся з выказанай Вундтам думкай аб тым, што той, хто займаецца псыхолёгіяй мовы, павінен злучаць у сваёй асобе псыхолёта і гісторыка мовы. Діттрых заяўляе, што псыхолёгія мовы ляжыць, такім чынам, на мяжы паміж мовазнаўствам і псыхолёгіяй наогул. З другога боку, псыхолёгія мовы зьяўляецца часткаю грамадзкай псыхолёгіі; апошнім тэрмінам Діттрых і прапаноўвае замяніць менш удалы вундтаўскі — „псыхолёгія народаў“, адыходзячы з наступных меркаваньняў: умовай узьнікненьня мовы зьяўляецца якраз не народнасьць толькі ці нацыя, а, наогул, грамадзтва іншых людзей — сям‘я і, раней за ўсё, грамадзтва двух людзей.

У сваю чаргу, грамадзкая псыхолёгія (Gemeinpsychologie) разам са сваім корэлятам — агульнай (г. зн. індывідуальнай) псыхолёгіяй (Allgemeinpsychologie), потым з іншым роднымі навукамі: псыхопаталёгія і інш. складаюць адно цэлае — псыхолёгію наогул (стар. 19-20).

Сьвежымі, параўнальна, працамі па псыхолёгіі мовы зьяўляюцца на Захадзе працы Ант. Марці, з якіх „Untersuchungen zur Grundlegung der allgemeinen Grammatik und Sprachphilosophie“ (I Band, 1908) i „Die“ „logische","lokalistische und andere Kasustheorien“ (Halle, 1910) вышлі пазьней працы Вундта аб мове. Зьяўляючыся па сваіх псыхолёгічных поглядах вучнем Франца Брэнтано, заснавальніка „аўстрыйскай філёзофскай школы“ (прапанаваўшага новы прынцып падзелу псыхічных зьяў на прадстаўленьні, суджэньні і душэўныя зьявы), Марті, грунтуючыся на гэтым падзеле, прапаноўвае таксама іншую клясыфікацыю граматычных форм. У першым з названых твораў Марті, даўшы раней шырокія разважаньні аб форме ў чалавечым мысьленьні, наогул, і ў мовазнаўстве, паасобку, адрозьнівае далей у формах мовы, г. зн. граматычных, дзьве рознавіднасьці — „знадворную“ і „ўнутраную“, разумеючы гэтыя тэрміны ня ў тым сэнсе, у якім яны прыймаліся Вундтам. Падрабязьней аб галоўнейшых поглядах Марті нам даводзілася ўжо гаварыць.

У вапошнія часы на Захадзе ўзмоцнілася зацікаўленасьць да агульнага і параўнальнага мовазнаўства. Перавыдаюцца працы Эспэрсэна (па экспэрымэнтальнай фонэтыцы), Мэйе