Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Значыцца, даўжнік мае права карыстацца даходамі з капіталу ў 126000 руб. (21000+30000+75000) на працягу 1 мес. Калі-ж даўжнік карыстае капіталам у 10500 руб. (3000+2500+5000), дык ён павінен карыстацца ім устолькі разоў больш за адзін месяц, у колькі разоў 126000 руб. больш за 10500 р.

Назваўшы шуканае X, маем:

X : 1 = 126000 : 10500.
АдкульХ = = 12 [мес.].

ці абавязак павінен быць напісаны на 1 год.

Ланцужнае правіла.

278.Ланцужным правілам наз. спосаб разьвязваць такія задачы, ў каторых патрэбна перавесьці меры аднаго гасударства ў адпаведныя ім меры другога гасударства.

Для зручнасьці разьвязваньня, задачу раскладваюць так, што першы радок мае ў сабе шуканы лік, абазначаны цераз X, і з правага боку яго, посьле знака роўнасьці, лік каторы павінен быць яму роўны па ўмове задачы; кожны з рэшты радкоў пачынаецца такімі мерамі, каторымі канчаецца папярэдні, апошні радок павінен канчацца найменьнем меры, аб каторай гаворыцца ў пытаньні.

Разьвязваць задачы на ланцужнае правіла можна з падмогаю прапорцыі і спосабам прывядзеньня да адзінкі; найбольш зручнейшы спосаб — апошні.

Няхай, напрыкл., патрэбна даведацца, колькім рублём роўны 7500 франкаў, ведаючы, што па курсу 15 франкаў=11 шылінгам, 12 шылінгаў=7 гульдэнам, 55 гульдэнаў=12 чырвонцам, 10 чырвонцаў=27 рублём.

Раскладваем задачу: X рублёў = 7500 франкаў
15 франкаў = 11 шылінгам.
11 шыл. = 7 гульдз.
55 гульдз. = 12 чырвон.
10 чырвон. = 27 рублём.
Адкуль маем:10 чырвон. = 27 рублём
1 »= »
12 »= »
1 чырвон.= руб.
7 »= »
1 шыльл.= »
11 »= »
1 франк.= »
7500 »= = 1890 руб.