Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Знаходжаньне часткі якога-небудзь ліку і знаходжаньне ўсяго ліку, калі вядомы якія-небудзь яго часткі.

167.Каб знайсьці некалькі частак ад якога-небудзь цэлага ліку, трэба спачатку знайсьці адну жаданую частку гэтага ліку, разьдзяліўшы яго на назоўнік, потым знойдзеную частку памножыць на лічнік.

Няхай, напрыклад, трэба знайсьці 5/6 ад 24. Разважаем:

(24)==4.
(24)=4·5=20.

Няхай яшчэ патрэбна знайсьці 3/8 ад 9/5. Разважаем:

.
.

Знайсьці некалькі частак ад дадзенага цэлага ўсё роўна, што памножыць дадзены цэлы на дадзеную дробязь.

168.Каб знайсьці ўвесь лік, калі вядомы якія-небудзь яго часткі, трэба спачатку знайсьці адну частку шуканага ліку, разьдзяліўшы дадзены лік на лічнік, потым знойдзеную частку шуканага ліку памножыць на назоўнік.

Няхай, напр., патрэбна знайсьці лік, каторага 3/4 складваюць 18. Разважаем: X=18;

X;
X.

Няхай яшчэ патрэбна знайсьці лік, каторага 5/7 складваюць 2/3. Разважаем: X=;

X;
X.

Знайсьці ўвесь лік па дадзеных частках усё роўна, што разьдзяліць дадзеныя часткі на дадзеную дробязь.