Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

140.Дробязьзю або дробязным лікам наз. адна або збор некалькіх аднолькавых частак адзінкі.

Другое вытлумачэньне дробязі. Дробязьзю наз. лік, каторы паказвае, колькі разоў якая-небудзь частка (доля) адзінкі паўтараецца ў зьмерваемай рэчы.

141.Дробязь абазначаецца двома лікамі, каторыя пішуцца адзін пад адным і аддзельваюцца адзін ад аднаго паземнаю рысаю. .

Падчас замест паземнай рысы ставяць нахіленую (3/5, 6/7, 5/9 ….).

142.Назоўнікам наз. лік, які стаіць пад рысаю і паказвае, на колькі роўных частак адзінка была падзелена.

143.Лічнікам наз. лік, які стаіць над рысаю і паказвае, колькі ў дадзеным выпадку ўзята частак.

Лічнік і назоўнік дробязі наз. складамі (суставамі) яе.

Усякая дробязь можа быць разгледжана, як дзель, якая дастаецца ад дзяленьня лічніку на столькі роўных частак, колькі адзінак у назоўніку; наадварот, усякая дзель можа быць прадстаўлена, як дробязь, лічнік каторае роўны дзельнаму, а назоўнік — дзельніку. Такім чынам, лічнік дробязі можа быць названы таксама дзельным, а назоўнік — дзельнікам.


Параўнаньне дробязяў з адзінкаю.

144.У адносінах вялічыні дробязяў да адзінкі, дробязі бываюць большыя за адзінку (калі лічнік большы за назоўнік, напр.: 7/5, 3/2, 9/7); роўны ёй (калі лічнік роўны назоўніку, напр.: 6/6, 8/8, 11/11), і меншыя за яе (калі лічнік меншы за назоўнік, напр.: 5/6, 7/9, 11/13).

145.Праведнаю (праўдзіваю) наз. дробязь, меншая за адзінку ().

146.Няправеднаю (непраўдзіваю) наз. дробязь, роўная адзінцы або большая за адзінку ().

Мяшаным лікам наз. цэлы лік з дробязьзю [33/4, 67/8, 95/7].