Знойдзем найменшы многаразавы 40, 36, 54, 120 і 180.
| 40, | 36, | 54, | 120, | 180 | 2 | |
| 27, | 60, | 90 | 2 | |||
| 27, | 30, | 45 | 2 | |||
| 27, | 15 | 3 | ||||
| 9, | 5 | 3 | ||||
| 3, | 5 | 5 | ||||
| 1 | 1 |
Найменшы многаразавы — 2·2·2·3·3·3·5 — 1080.
Найменшы многаразавы двох або некалькіх прапачаткавых або ўзаемна-першых лікаў роўны множыву гэтых лікаў.
Найменшы многаразавы можна яшчэ знайсьці пры дапамозе супольнага найвялікшага дзельніка.
Няхай, напр. патрэбна знайсьці найменшы многаразавы 782 і 170. Знойдзем спосабам паступовага дзяленьня іх супольны найвялікшы дзельнік, каторы будзе 34. Потым разьдзелім адзін з дадзеных лікаў, напр. 170 на 34; атрымаем 5. Памножыўшы 5 на другі лік — на 782, будзем мець лік 3910, каторы і ёсьць найменшы многаразавы 782 і 170.
Каб знайсьці гэтым спосабам найменшы многаразавы трох, чатырох і больш лікаў, трэба спачатку знайсьці найменшы многаразавы двох якіх-небудзь лікаў, потым знайсьці найменшы многаразавы знойдзенага найменшага многаразавага і трэйцяга ліку і г. д., апошні найменшы многаразавы і будзе найменшым многаразавым усіх дадзеных лікаў.
ДРОБЯЗНЫЯ ЛІКІ.
Звычайныя дробязі.
Даставаньне і абазначэньне дробязяў.
139.Дробязь дастаецца: 1) ад дзяленьня меншага ліку на большы, 2) ад мераньня якой-небудзь рэчы такою меркаю, каторая не паўтараецца ў ёй ні аднаго цэлага разу.