і час другога здарэньня, а трэба ведаць працяг, прайшоўшы паміж двома здарэньнямі або 2) калі даецца час другога здарэньня і працяг часу паміж другім і першым здарэньнем, а трэба ведаць час першага здарэньня.
Множаньне іменных лікаў.
111.Каб зрабіць множаньне многаіменага ліку на безыменны, трэба множнік напісаць пад множаным і пачынаць множаньне з меркаў самага меншага найменьня.
Калі у множыве дастанецца лік меншага за адзінкавыя адносіны гэтых меркаў да чарговых большых, дык яго пішуць пад тымі меркамі, каторыя памнажалі.
Калі множыва большае за адзінкавыя адносіны, дык яго дзеляць на адзінкавыя адносіны. Астачу пішуць пад тымі меркамі, каторыя памнажалі, а дзель дадаюць да множыва чарговых меркаў і г. д.
| Напрыклад: | 15пуд.25хун.56зал. |
| ×25 | |
| 390 пуд.39хун.56зал. |
| 56 | зал. | |
| ×25 | ||
| 280 | ||
| 112 | ||
| 1400 | з. | 96 |
| 440 | 14 х. | |
| 56 | зал. |
| 25 | х. | |
| ×25 | ||
| 125 | ||
| 50 | ||
| 625 | ||
| + 14 | ||
| 639 | х. | 40 |
| 239 | 15 п. | |
| 39 | х. |
| 15 | п. |
| ×25 | |
| 75 | |
| 30 | |
| 375 | |
| + 15 | |
| 390 | пуд. |
Дзяленьне іменных лікаў.
112.Пры дзяленьні іменных лікаў бываюць два выпадкі: 1) дзяленьне іменнага ліку на бязыменны і 2) дзяленьне іменнага ліку на іменны.
Разьдзяліць многаіменны лік на безыменны значыць — разьдзяліць дадзеную вялічыню на некалькі роўных частак; дзель у гэтым выпадку заўсёды аднаіменная з дзельным, г. з. іменная, і паказвае, якой вялічыні кожная частка.