Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за дэкалітр, каб, прадаючы мешаніну па 25 фр. за дэкалітр., зарабіць па 25 сант. на кожны франк?

Адказ:36,9 дэкалітра.

50.Клясны пакой мае ў даўжыню 9 мэтр., у шырыню 5 мэтр. і ў вышыню 6 мэтраў, у ім зьмяшчаецца 36 вучняў. Колькі куб. мэтр. паветра дастаецца на кожнага вучня?

Адказ:7,5 куб. метр.

51.Выразіць звычайна ўжыванымі ў нашым краі мерамі вагі: 3) 12,5 кілёгр., 6) 25 францускіх цэнтнэраў, в) 28 франц. тон, г) 13,3 англ. цэнтнэра, д) 150 англ. тон.. е) 7 нямец. цэнтн.

52.Перакласьці 15,25 расейск. хунта: а) у кілёгр., б) у англ. хунты, в) у нямецк. хун.

53.Выразіць па мэтрычнае сыстэме вагу, роўную 1 пуду 4 хун. 48 зал.

Адказ.18 кілёгр. 2 гэктагр. 4 дэк. 5 грам=18,245 кілёграма.

54.Зьвярнуць у мэтрычныя меры: а) 1 вярсту 100 саж. 4 стапы 5 цаляў; б) 350 саж. 2 арш. 6 вярш.

55.Выразіць мэтрычнымі мерамі паверхню, роўную 2 кв. саж. 4,3 кв. арш.

Адказ.11,263 кв. мэтра.

56.19,62 гэктаара зьвярнуць у дзесяціны.

Адказ.18 дзесяцінаў.

57.Перакласьці ў звычайныя меры зьмест, роўны 10,44 куб. мэтр.

Адказ.5 куб. саж. 2 куб. арш.

58.Вядро=12,30 літра. Колькі літраў зьмяшчае ў сабе басэйн, зьмяшчаючы 480 вёдраў вады?

Адказ.590,4 дэкалітра.

59.Грам.=вагі аднаго куб. сантымэтра чыстае вады. Выразіць у звычайных мерах вагу 2,3 літра вады, ведаючы, што, літр мае 1000 куб. сантымэтраў.

Адказ.5 хун. 14 лот. 24 залатнікі.