Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2)Гэтак-жа сама, калі лічбіна Х пастаўлена пасьля лічбіны L і C, дык значэньне апошніх павялічваецца на дзесяць; калі-ж пастаўлена перад лічбінамі L і С, дык значэнне іх памяншаецца на дзесяць. Так, LX абазначае 60, а XL — 40; CX — 110, XC — 90.

3)Роўным чынам, калі лічбіна С пастаўлена пасьля лічбіны D i М, дык значэньне апошніх павялічваецца на 100; калі-ж пастаўлена перад лічбінамі D i M, дык значэньне іх памяншаецца на 100. Так, DC — 600, a CD — 400, MC — 1100, CM — 900.

4)Знакі I, X і C могуць паўтарацца ня больш трох разоў зразу.

Пасьля гэтага нам будуць зразумелымі наступныя абазначэньні лікаў:

I=1, II=2, III=3, IV=4, V=5, VI=6, VII=7, VIII=8, IX=9, X=10, XI=11, XII=12, XIII=13, XIV=14, XV=15, XVI=16, XVII=17, XVIII=18, XIX=19, XX=20, XXI=21, XXIX=29, XXX=30; XL=40, XLII=42, LXXXIV=84, XC=90, XCVI=96, CCC=300, DC=600, DCCC=800, MDCCCXCIX=1899.

Лікі, складзеныя з некалькіх тысячаў, абазначваюцца як і лікі, складзеныя з некалькіх адзінак, толькі з правага боку, знізу ставяць літару «m» (mille); напрыклад IIIm=3000, Lm=50000, CDVImCMXC=406990.

III. Прыклад і задачы для зразуменьня мэтрычнае сыстэмы мераў.

1.Колькі мэтраў у 37 мірыямэтрах? 11,5 кілёметра? у 12,4 гэктамэтра? 25 гэктамэтрах?

2.Колькі дэцымэтраў у 15 мэтрах? у 3,7 дэкамэтра? у 4,85 гэктамэтра? у 57 кілёмэтрах? у 15 мірыямэтрах?

3.Колькі сантымэтраў і колькі міліметраў у 5 мэтрах? ў 6,5 кілёметра? у 4.9 метра? у 15,04 дэкамэтра? 3,75 гэктамэтра?

4.Зьвярнуць у мэтры: а) 50 дэцым., 6) 700 сант., в) 8000 мілімэтра, г) 456 сантым., д) 5736 мілім.

5.Зьвярнуць у дэцымэтры і затым у сантымэтры: а) 357 мілімэтр., б) 5,36 мілімэтр., в) 345,03 мілімэтр.

6.Выразіць многа-іменным лікам: а) 20453 сантымэтры, б) 0,74 мэтра, в) 0,0534 мэтра.

7.3657,0670 мілімэтр. зьвяруць у меры выжэйшага найменьня.

8.Выразіць многа-іменным лікам: а) 5678,203 мэтра, 5) 4032,120 сантым., в) 3405672 мілімэтры.