Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пакажам траякае разьвязаньне задачы:

1-е разьвязаньне. Калі зьмяшаць 1/20 х. 1-га гатунку (–1 к.), 1/10 хун. 2-га гатунку (–1 кап.) з 2/5 хунта 3-га гатунку (+2 кап.), дык ня будзе ані прыбытку, ані страты. Значыцца, колькасьць гарбаты кожнага гатунку для складу 33 хунтаў мешаніны павінна быць узята ў адносінах 1/20 : 1/10 : 2/5=1 : 2 : 8 (зьлічво прапарцыянальных лікаў — 1+2+8=11).

А таму, абазначваючы шукавыя колькасьці х, y і z, будзем мець:

x==3 x. ; y==6 х. ; z==24 х.

2-е разьвязаньне. Калі зьмяшаць 1/20 хун. 1-га гатунку (–1 к.), 1/5 хун. 2-га гатунку (–2 к.), з 3/5 хунта 3-га гатунку (+3 к.), дык ня будзе ні прыбытку, ні страты. Значыцца, колькасьць гарбаты кожнага гатунку для складу 33 хунтаў мешаніны павінна быть узята ў адносінах 1/20 : 1/5 : 3/5=1 : 4 : 12 зьлічво прапарцыянальных лікаў=17).

А таму, абазнвачаючы шуканыя колькасьці цераз X, Y і Z будзем мець:

x==116/17 x.; y==713/17 х.; z==235/17 х.

3-е разьвязаньне. Калі зьмяшаць 1/5 х. 1-га гатунку (–4 к.), 1/10 х. 2-га гатунку (–1 к.) з хунтам 3-га гатунку (+5 к.), дык ня будзе ні прыбытку, ні страты. Значыцца колькасьць гарбаты кожнага гатунку для складу 33 хунтаў мешаніны павінна быць узята ў адносінах 1/5 : 1/10 : 1=2 : 1 : 16 (зьлічво прапарцыянальных лікаў=13).

А таму, абазначваючы шуканыя колькасьці цераз х, у i z будзем мець:

x==51/13 x.; y==27/13 х.; z==255/13 х.

286.Калі патрабуецца скласьці мешаніну, каторае адзінкавая цана выжэй за адзінкавую цану выжэйшага гатунку, або ніжэй за адзінкавую цану ніжэйшага гатунку, дык такая задача немагчымая; так, напрыклад, з золата 72 і 84 пробы нельга зрабіць сплава 90 або 56 пробы.