Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Колькасьць пудоў другога гатунку можна знаходзіць таксама адыманьнем 4 пудоў ад ліку пудоў усяе мешаніны.

2-гі спосаб. Дзеля таго, што для складу мешаніны патрэбна на кожныя 1/5 пуда 1-га гатунку ўзяць 1/2 пуда 2-га гатунку, дык, абазначваючы шуканыя вялічыні X і Y, будзем мець:

x : y=1/5 : 1/2=2 : 5.

Значыцца, каб знайсьці х і у, трэба, на аснове правіла прапарцыянальнага дзяленьня, разьдзяліць 14 пудоў на 2 часткі, которыя аднасіліся-б, як 1/5 : 1/2=2 : 5; зьлічво прапарцыянальных лікаў 2+5=7.

A таму: x==4 (пуд.), Y==10 (пуд.).

3-ці спосаб. 14 пудоў першага гатунку каштуюць 14·16=224 р., 14 пуд. мешаніны каштуюць 14·11=154 руб.; першы кошт перавыжае другі на 70 руб. Гэта розьніца дастаецца адтаго, што ў складваемую мешаніну ўваходзіць разам з першым гатункам і другі гатунак, пуд каторага каштуе на 7 руб. таней за пуд першага гатунку; значыць, каб панізіць кошт першага гатунку на 70 руб., трэба замяніць столькі пудоў першага гатунку другім, колькі разоў 7 паўтараецца ў 70, г. зн. 10 разоў. Затым лік пудоў першага гатунку знаходзім адлічаньнем 10 пудоў ад 14.

285.Калі ў задачах на мешаніну 2-га тыпу дадзена для зьмешваньня больш за два гатункі рэчаў, або калі няведама колькасьць тавару, каторы патрабуецца скласьці з двох гатункаў рэчаў, дык такія задачы наз. неазначанымі, (неабмяжованымі), дзеля таго, што дапушчаюць няскончанае мноства разьвязаньняў.

Задача 5. Патрабуецца зьмяшаць тры гатункі гарбаты: у 3 руб., у 2 руб. 90 коп. і ў 2 руб. 75 кап. хунт, такім чынам, каб было 33 хунты па 2 руб. 80 кап. за хунт. Колькі павінна ўзять гарбаты кожнага гатунку?

Калі гарбату 1-га гатунку будзем прадаваць па 2 руб. 80 кап. за хунт, дык будзем мець на кожным хунце 20 кап. страты; значыцца на 1/20 хунта прыдзецца 1 кап. страты; калі гарбату 2-га гатунцу будзем прадаваць па 2 руб. 80 кап. хунт, дык будзем мець на кожным хунце 10 кап. страты, значыцца, на 1/10 хунта прыдзецца 1 кап. страты; калі-ж гарбату 3-га гатунку будзем прадаваць па 2 руб. 80 кап. за хунт, дык адтрымаем на кожным хунце 5 кап. прыбытку, значыцца на 1/5 хунта адтрымаем 1 кап. прыбытку.

Такім чынам, каб знайсьці адносіны, у якіх можна мяшаць дадзеныя тры гатункі гарбаты, патрэбна параўняць прыбытак з стратаю.