Разважаючы, як у папярэдняе задачы, знойдзем:
| 69480 к. : [55 + 75 + 63] = 360 кап; | ||
| 1]360кап. | ×55=198 | руб.; |
| 2]360» | ×75=270 | » |
| 3]360» | ×63=226 | руб. 80 кап. |
Задача4. Лік 71 разьдзяліць на 4 часткі так, каб першая адносілася да другое, як 4 : 5, другая да трэйцяе, як 2 : 3 і трайцяя да чацьвёртае, як 6 : 1. Назваўшы шуканыя часткі x, y, z i t, адтрымаем прапорцыі: x : y=4 : 5; y : z=2 : 3; z : t=6 : 1.
З першае прапорцыі бачым, што калі X разьдзяліць на 4 роўныя долі, дык такіх доляў у y павінна быць 5.
3 другое прапорцыі бачым, што z складвае 3/2 y; але ў y зьмяшчаецца 5 роўных доляў, значыцца у z такіх доляў будзе 5×3/2, г. зн. 15/2.
З трэйцяе прапорцыі бачым, што t складвае 1/6 z, але ў z ёсьць роўных доляў 15/2, значыць у t такіх доляў будзе 15/2×1/6, г. зн. 15/12.
З сказанага відаць, што для разьвязаньня задачы трэба лік 71 разьдзяліць на 4+5+15/2+15/2=173/4, і кожная частка=4; значыцца, першы лік=4 · 4=16; другі=4 · 5=20; трэцьці=4 · 15/2=30, чацьвёрты=4 · 15/2=5.
Задача5. Капітал у 9400 руб. разьдзяліць паміж трома братамі адваротна прапарцыянальна іх веку. Колькі адтрымае кожны брат, калі старшаму было 30, сярэдняму 24, а малодшаму 18 гадоў?
Дзеля таго, што па умове задачы долі братоў павінны быць адваротна прапарцыянальны іх веку, дык 9400 руб. трэба разьдзяліць на тры часткі адваротна прапарцыянальна лікам 30 : 24 : 18, або проста прапарцыянальна лікам 1/30 : 1/24 : 1/18.[1] Прывёўшы дробязі да аднаго назоўніка і адкінуўшы апошні, адтрымаем цэлыя лікі 12 : 15 : 20, прапарцыянальна каторым трэба разьдзяліць 9400 руб.
На аснове папярэдняга маем:
| 9400 : | [12+15+20]=200; |
| 1]200×12=2400; | |
| 2]200×15=3000; | |
| 3]200×20=4000. |
Задачы на правіла таварыства, як мы бачылі выжай, разьвязваюцца таксама падмогаю прапорцыі і спосабам прывядзеньня да адзінкі; але на практыцы задачы гэтыя разьвязваюцца мэханічна.
- ↑ Адваротным лікам па адносінах да дадзенага назыв. лік, дастаны ад дзяленьня адзінкі на гэты лік).