Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


палажыўшы на сэрца руку,
у які вы зьбіраліся вырай?
Што за людзі з табой?
Адкуль?

І чаго-ж,
у такую часіну,
вы блудзілі ля нашых гармат?
Можа гэта таксама
нявінны,
на людзкую пацеху,
жарт?!

Рацкі:

— Над палком навісала смута,
каб прычынным у гэтым ня быць —
ня было ў мяне іншага скутку,
як пакінуць агонь барацьбы.

Я ня клікаў з сабою нікога,
каб шукаць сваю долю дзе,
прысягну,
што зусім выпадкова
незнаёмых сустрэў людзей.

Ноч зманлівая
зьбіла з дарогі…
Мы спакойна блукалі-б да дня,
каб ня варта ўстрэсла трывогу.
Значыць,
зноў
не мая віна.