Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


ix
— за прарывы —
паклічуць на суд
многамільённыя масы.

І,
занядбаўшы спакоем і сном,
перамагаючы змору,
думкі пытаюць упарта адно:
— Дзе-ж той злачынца?!
— Каторы?!

— Дзе-ж тое выйсьце
з варожых засад?
Будуць уважліва слухаць,
стань-жа
і пэўна скажы комісар,
каб разьляцелася скруха.

Вочы дапытліва сочаць даўно —
суджана ім памыліцца:
Розін паведаміць можа адно:
— Кара ня знойдзе злачынцы.

Дадзены строгі загад —
затрымаць!
марныя толькі стараньні:
ён
(гэта Рацкі,
сумненьня няма)
зьнік яшчэ з самага раньня.