Казак:
— Стой! На хвілінку. Паслухай мяне… Хіба-ж мы супраць атраду?!
Ты, брат, ня блытай, таварыш-камрад, добрых людзей і шпіёнку… Мы патрабуем — яе пакараць… жонка яна, ці ня жонка!
Галасы:
— Правільна! — Здрады ня можам цярпець! — Зьнішчыць агідную постаць!
Комісар:
— Гэтага вырашыць нельга цяпер — вы зразумееце посьле…
Гуртам мы справу разгледзім усю I, калі сьцьвердзяцца словы, гэтай рукой падпішу я прысуд самы няшчадны й суровы.