|
Прыціхлі,
замоўклі…
І Розін маўчыць…
Рванулася кроў дынамітам.
— Нам нельга чакаць
у трывозе начы,
спрабуем паклікаць
на мітынг!
І вось,
калі сонца
за горы пайшло,
Зайгралі сыгнална трывогу;
павольна зьбіраўся
раскіданы полк, —
забыў
дысцыпліну
і строгасьць.
19
Глуха варушыцца ўзрушаны полк —
гэта благая адзнака.
Вочы сьвідруюць утоптаны дол —
чуюць памылку казакі.
Вецер галовы хістае,
як сад.
Стынуць пагрозна вінтоўкі.
Роўнай хадой падышоў комісар,
Моўчкі ўзьлез на двуколку,
|