|
„калі анядужае цела —
уліць трэба
сьвежай,
здаровай крыві,
каб зьнішчыць
заразы бацылу.
Яна не самохаць,
вядома,
паўзе,
а вораг наўмысьле разносіць,
яна пранікае зусім пакрысе,
малой,
але сталаю дозай.
Мы духам ня палі.
Ня буду ілгаць,
людзей ненадзейных —
ня многа,
а ўсё-ж,
калі толькі у вас там ільга,
прышлеце хутчэй дапамогу“.
„Падлюгі ня будзе —
заняты ўшчэнт.
Пад страхам суровае кары,
дзесятага
выйсьці павінен на Менск,
у тыл супарату ударыць.
Іначай —
рассыплецца пылам наш плян,
бо вораг праведаў сакрэты
|