|
І калі
агітатар самотны
нішкам пробаваў
агітаваць, —
абрывалі:
— Схавайся!
Замоўкні!
— Без Гаўрылы
трашчыць галава!
Так было раніцою.
А посьле,
калі гора наверх усплыло,
калі полудзень елі посны,
калі хлеба ізноў ня было —
Зашыпеўшы
прытоена-строга,
зварухнуўся
прыдушаны зьвер,
пракаціўся
абураны рокат,
сталі роўныя сілы дзьве.
Так было апаўдні.
А пад вечар,
калі сыпаў
халодны дождж,
калі сэрца
наскрозь праймаў вецер,
паласуючы цела ўздоўж —
|