Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Рацкі:

— Калі будзе на карку
мая галава,
бо над ёю навалай
вісіць падазронасьць,
паспрабую яшчэ
на атрад нацкаваць
гаваркіх малайцоў
з баявых эскадронаў.

Я даўно гадаваў
нездаволеньня флянг,
бракавала яму
урадлівае глебы…
Перадайце ў штаб,
што ўмацованы флянг
вырашае наш лёс…
больш нічога ня трэба!

Пасланец:

— Генэрал будзе шчыра…

Рацкі:

— Скажэце ў адказ —
„Рацкі служыць аддана
пакутнай айчыне“…
Комплімэнтаў ня трэба!
Канчаецца час —
пакаціўся туман,
ноч становіцца сіняй.