|
Посьле,
нахмурыўшы лоб:
— Пойдзем,
пагутарым,
хлопцы.
Добра,
што сіл прыбыло:
гэта ня шкодзіць у бойцы.
Розін наўкол паглядзеў,
каб
непатрэбнае вуха
не
падслухоўвала дзе,
што ня прызначана слухаць.
Дзьверы шчыльней зачыніў —
марная ўсё-ж
асьцярога:
нечыя
вочы-агні
тояцца
там,
за парогам.
Нехта
да шчылін прыпаў,
ловіць употай размову.
Б‘ецца
у словах
запал
i
разьлятаюцца словы.
|