Мы тут гадалі, што ты пасябраваўся з пяскамі: згінуў, замёўшы сьляды, Як пад вадою камень.
Азорыч:
— Сьмерць даганяла угрунь, але дарэмна гойсала: вырваўся з панскіх рук, нават з вялікім пасагам,
Новы паўстанцкі атрад нашай каманды просіць… Будзьце знаёмы! — Я рад… — Розін. — Арлянка. — Шчароса.
— Мусіць нам чорт напісаў посьпехі мераць асьмінай, — пажартаваў комісар, вокам Шчаросу акінуў.