|
Крывавячы
пальцы разьбітыя
ног,
Ішлі бараніць рэволюцыю.
Ішлі чарадою,
як ходзяць зьвяры,
Міналі мястэчкі
і вёскі,
Пасьпешна ішлі,
каб да раньняй зары
Дайсьці да чырвонага войска.
І вось,
калі неба
ўзяло ружавець,
Убачылі воддаль палеткі,
І ўсе прытаіліся
моўчкі ў траве,
Паслалі траіх у выведку.
14
— Браце?!
Азорыч!
Адкуль?
Ці не зваліўся ты з хмары?!
Дай-жа паціснуць руку,
любы мой,
дружа,
таварыш! |