|
З вуснаў
у вусны
яно паплыло,
толькі ня стрэла адказу,
быццам нічога зусім ня было,
проста: —
— „Жадаюць абразіць“.
Комісар:
— Зноў гавору вам,
хай зброю аддасьць
той,
хто змагацца ня хоча,
той,
хто за цёплы закутак
прадасьць
справу і долю рабочых.
Гул скалыхнуў амярцьвелую ціш:
— Зброі ніколі ня кінем!..
— Будзем рэспубліку
ўсе бараніць,
нашу,
працоўных,
краіну!
— Пойдзем адважна у бой,
як адзін,
мы ня спужаемся сьмерці!
|