Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


там,
дзе гараць революцый агні,
там,
дзе працоўныя людзі.

Сёньня мы кінем змагацца,
дамоў
пойдзем да мамы,
да таты,
заўтра паганая банда паноў
выгане з роднае хаты.

Хутка ільга заваёвы аддаць,
толькі ўжо вораг —
ня верне!
Кроўю рабочых,
сялян
і салдат
бралі іх…

Галасы:

— Правільна!
— Верна!

Комісар:

— Хто не жадае ісьці самахоць,
хай пакідае змаганьне,
Хто бунтаваўся —
наперад выходзь!
— Хто бунтаваўся? —
пытаньне.