Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Звонка шасьцяць,
шалясьцяць каласы,
туліцца радасьць да весьніц.

— Добра такою часінай
ісьці
поруч,
у ног з сябрамі.
Пляц учарашніх гамонак —
прыціх,
змоўк,
утаптаны нагамі.

Спрытна ў шарэнгі пастроіўся полк,
зьліты адзіным настроем…
Зірк страпянуўся —
і вочы —
у дол —
стаў комісар перад строем:

— Добрае раніцы!
(Так маладзёж
Часта вітае маленства).
Доўга
і моўчкі
ён тупаў
уздоўж
роўных,
як струны,
шарэнгаў.