Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


трэба зносіць,
маўчаць
і цярпець.

Узьнімаўся холодны вятрыска,
але цёпла было ля хат
і да ранку сядзелі на прызбах
таварыскія групы салдат.

Каб забыцца на тую рознасьць,
што была як прычына смут —
і ласкава,
і асьцярожна
дагаджалі адзін аднаму:

— Хэ,
дармо,
што Сібір гадавала,
Украіна твая,
ці Каўказ —
доля роўная нас страчала
і аднолькава песьціла нас.

А было вось…
такое здарэньне,
у нямецкую,
значыць,
вайну,
Адступалі,
кальнула ў калена
і —
нагой не магу зварухнуць.