а таварыш — калее ў дазоры за краіну, за гэта сяло…
Ты сьмяяўся і строіў жарты, а чужынец разлад прынёс… Як-та сьмеў ты пакінуць варту, Занядбаўшы рэспублікі лёс?!
Гэта-ж самая подлая здрада, калі вораг наточыць нажы — пашчапаць на кавалкі атрады і вінтоўкі свае палажыць.
І ня выцерпеў гэтае грозьбы пажылы і высокі казак, прыпыніўся і ціхаю просьбай на дакоры усе адказаў:
— Не загоіць надлому скруха, калі хлопцаў, братоў і сясьцёр