Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Людзі несьлі
свой чорны сорам
Цераз шлях
каля трох арабін,
і тады іх
дагнаў Азорыч,
і адразу маўклівасьць разьбіў:

— Хлопцы,
хлопцы!..
Чаго натварылі?!
Нехта цяжка,
услых
уздыхнуў.
І туга разьняла свае крылы,
ахінула у смутак вясну.

Зашчымелі балюча сэрцы,
зубы сьціснуўшы,
тоячы боль,
выракалі чырвонаармейцы
свой суровы прысуд над сабой:

„Як мы сьмелі
пакінуць змаганьне
і чужою краіну назваць,
дзе мільёны
гараць паўстаньнем,
Каб нядолю сваю зваяваць!“

Воддаль гутарыў з некім Азорыч:
— Ты ідзеш на спачын,
у цяпло,