Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


за краіну маю —
Беларусь.

Гэта-ж тут
мая маці-радзіма,
ціхі дом
і шырокі луг…
Дык якое-ж,
скажэце,
дзіва,
што я моцна айчыну люблю?!

Толькі іншы ад вашага попыт
я на гэту краіну прынёс:
не кажу
пра культуру і побыт,
пра аднолькавы струджаны
лёс…

Нават поле,
балотныя плошчы,
нават лес
і лугі
і пяскі —
Беларусь далучаюць да Польшчы
засланіўшы шляхі да Масквы.

Розін:

— Што-ж ты брэшаш,
што сэрцам хварэеш
што гадуеш да краю любоў: