Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXIV. ПРАМОВА ТАВ. ГАФРОНА

Чацьвертага слова трымаў Гафрон,
можа нязграбнае стылем слова —
ён ня чытаў яго з кніжных балон,
ён прачытаў яго з фактаў жыцьцёвых.

Узважыўшы кожны учынак людзей,
разгледзеўшы кожную завіць сьпіралі,
ён адшукаў асяродак падзей,
даўшы злачынству наступны аналіз:

У жорсткім змаганьні праходзяць дні
вялікай і слаўнай будоўлі.
Ярчэюць над краем электра-агні,
вышэюць плавільныя домны.

Даўжэюць чыгунныя рэйкі шляхоў,
гусьцеюць каналы на цёмных выжарах.
Маладое краіны
маладая кроў
шуміць у артэрыях і капілярах.
Разьвінаецца шырай мільённы паход
працоўных сялян за колгасы,
а кожная шахта,
камуна,
завод —
сьцяг перамогі рабочае клясы.