|
— Досыць пакуты цярпець жывучы,
хай лепш у пекле замучаць дашчэнту!..
Станцыя?.. Будзьце ласкавы… Злучыць
праз акруговую лінію з Менскам!
Слухайце, Менск!.. Я прашу ГэПэУ…
Дзякую!.. Гэта з Имшары — Балота…
Фальц і Яцына ў лесе пакуль,
Хутка за межы… З вялікай ахвотай
я вас сама завяду на іх сьлед…
Ведаю!
Трубка забразгала глуха,
доўга званок тэлефонны зьвінеў,
некаму толькі было яго слухаць.
Бегла Аліса глядзець верасы
там, дзе сьляды застаюцца увечар.
Чорнай тугою плылі валасы,
быццам-бы морскія хвалі, на плечы.
|