Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Прывіталіся моўчкі за рукі,
выбіралі дарогу наўгад,
адыходзілі — слухалі грукат:
пераклічку вячэрніх брыгад.

1-ая брыгада:
Пагулянкі — прагулы
зваяваны дашчэнту;
здалі нормы агулам
сто дванаццаць процэнтаў.

Гэта — першая радасьць,
але будзе уцехай:
ад ударнай брыгады —
да ўдарнага цэху!

2-ая брыгада:
— Узрасла продукцыйнасьць
у сягоняшняй працы,
але будзе злачынна,
каб на гэтым застацца.

Мы пашырым уцеху
яшчэ большай ахвотай:
ад ударнага цэху —
да ударных заводаў!

3-ая брыгада:
Бяз дотацыі сродкаў,
па сягоднішніх даных,
на пятнаццаць адсоткаў
перавышаны пляны.