|
Гафрон:
— Як вялізманую радасьць,
запішу на ўсю балонку:
„Усе злучаюцца ў брыгады
і выходзяць на дагонкі“.
Грамада:
— Як вялізманую радасьць,
запішы на паўбалонкі:
„Ўсе злучаемся ў брыгады
і выходзім на дагонкі.
З тэй прычыны, што Яновіч
адказаўся справы весьці,
хоць дырэктар яшчэ новы
не назначаны ў трэсьце, —
Каб з прастоямі ня знацца,
каб ня мець ад іх ўрону,
кіраваць усёю працай
даручаецца Гафрону.
Заклікаем на падмогу
нашых тэхнікаў як моладзь“…
Галасы:
— Ну і до!
— І так замнога!
— Хай запіша ў пратаколе!
|