Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Прыяжджалі ўчора з трэсту,
аглядалі, дазнавалі…
Нарабілі шуму, трэску,
а карысьці вельмі мала.

Абяцалі ў хуткім часе
Даць дырэктара на зьмену…

1-ы рабочы:
Ты на іх не спадзявайся —
тыдзень пройдзе, сама меней,

Покуль спэцаў дзе абмацаць,
адшукаць, знайсьці пашэнціць.
Кіраваць ўсёю працай
Трэ‘ паставіць вылучэнца.

Бо з якой, скажы, уцехі
супыняць работу, урэшце, —
што Яновіч зглузду зьехаў,
што сядзяць чынушы ў трэсьце?!

Кожны дзень, хвіліна нават,
даражэй цяпер за вечнасьць
і спыняць на тыдзень справы —
будзе проста недарэчна.

Гафрон:
У прамове, як у казцы,
хугка робіцца і слаўна,
а скажэце, калі ласка,
ці падолеем на справе?