Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Ад гэтага стройная постаць
яшчэ выглядае страйней,
і словы ўпэўнена-проста
зьвіняць у нямой цішыні.

Гафрон:
— Вас на сход сюды паклікаў
дасягненьні й недахопы
падлічыць у час вялікі
нашай творчае эпохі.

Мы — сыны загнанай клясы
узышлі ўжо на арэну…
Ды нашто тачыць балясы,
словы траціць надарэмна?!

Вам ня менш вядома роля
і ня менш вядома мэта:
здабываем сваю долю
для працоўнага сусьвету.

Мы ня згубцы чалавецтва:
за жыцьцё людзей бунтуем,
а ў змаганьні ёсьць калецтвы
ды і сьмерці не бракуе.

Але зерне творчай працы
дасьць багаты плён і шчодры.
Будзем біцца і змагацца,
будаваць упарта й добра!

Як-жа йдзе у нас работа?
вам ўсім вядома, здэцца,
што ў выніку прыгоды
засталіся мы бяз спэцаў.