Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Гафрон
Разьвітаемся… Што-ж калі так!.. —
І Гафрон вокамгненна прыкмеціў:
зірк вачэй ярка вогненным стаў
і далёка блукае па сьвеце.

Сапраўды ён пачаў вар‘яцець?..
Дзе-ж ратунак?.. Няўжо так і высах?..
Аглянуўся — трывожная цень
мільганула на твары Алісы.

Зноўку холадам белым чала
захаваць хоча цень яна дбайна,
але думка такі працяла:
Жонка ведае гэтую тайну!