|
Паціскаюць ласкава руку:
— Ну калі-ж вы?..
— Прыходзьце на працу!
Яновіч:
Як-жа так? А Яцына?.. пакуль
адшукаць яго буду старацца.
Не падумайце толькі — вар‘ят!
Я знайду яго?.. Праўда?.. Бясспрэчна?…
Словы болем шалёным гучаць,
хто-ж адважыцца ім супярэчыць?
Ды напэўна-ж… Бывайце, пакуль!..
пажадаем пазбыцца вам ліха, —
паціскаюць на ростань руку
і хістаюць галовамі ціха.
У пакоі застаўся Гафрон:
— Пагаворым, Яновіч, на згоду…
Шлюць рабочыя шчыры паклон,
запрашаюць на працу прыходзіць.
Добра ведаеш як бяз стырна?..
Нам патрэбна тваё кіраўніцтва…
Просьбу нашу павінен прыняць —
перашкоды ўсе схіляцца ніцма.
Даўся вельмі Яцына табе,
ня турбуйся — яго пакараюць,
але мусіць далёка забег,
як гавораць, да польскага краю.
|