Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



абліччы рабочых задумныя,
суровыя твары ў сялян —
усе загадалі, задумалі,
як зьдзейсьніць намечаны плян.

Паклікаць упэўненым голасам —
і стануць на працу яны
з вялікаю сілаю волатаў,
сучаснасьці нашай сыны.

Бо сэрцы да краю напоены
узрочыстым сокам жыцьця:
усе перашкоды адхонамі
на вір цёмна-сіні зьляцяць.

Бо грудзі уздымам распалены,
шукае вытокаў агонь.
— Падумай уважна над плянамі,
падумай, таварыш Гафрон!

Як цені дарог неразьведаных,
маршчыны ляглі на чале
і кожная — вернай прыметаю,
што творчая думка жыве.

— Пагутарыць трэба з Яновічам:
даволі яму вандраваць,
хай зноўку на працу становіцца,
хай зноўку ідзе кіраваць.

А сёньня, ці заўтра увечары
наладзім адчынены сход,
пытаньням вялікім прысьвечаны:
за новы — ударны — паход.