|
Зьбірайцеся!.. Дайце сюды мне нажы!
Яцына:
Мне страшна!..
Фальц
Хаця не заплачце!
Яцына:
І сэрца балюча-трывожна дрыжыць!
Што станецца тутака з бацькам?
Фальц:
Пакіньце вы хныкаць!.. Сабралі усё?
Ня трэ‘ забывацца нічога…
Гатовы? — ў дарогу!
Яцына:
Ісьці, то ідзём,
але ня зусім у дарогу.
Схіснуўся ад лямпы за вокнамі бляск
і цемень лягла на экране;
зашастала глуха сухая зямля
і бразнула ціханька рама.
|