Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Яновіч:
Калі вы нажылі натуру лёрда? —
Мне помніцца спачатку бязуразна
цярпелі вы у нашай мове цьвёрдасьць.

Яцына:
На ўсё свой час і час за нас парука:
Вы прымеце маю таксама веру…

Яновіч:
Гуляць у хованкі з дарослымі — дакука:
сьмялей разгортвайце свае паперы!

Яцына:
Даўно хацеў вас выклікаць на шчырасьць,
але трывога замыкала вусны —
ці не пара нам вылецець у вырай
куды-нібудзь за межы з Беларусі?

Яновіч:
Ах, вось!.. Я вашы пляны разумею…

Яцына:
Магу пераказаць і растлумачыць.

Яновіч:
Якую-ж мэту ваша праца мела
і ваш удзел адданы і гарачы?

Яцына:
Чакаў я ўсё дагэтуль перамены:
душу і сэрца ўкладваў у руіны,
каб з іх стварыць навекі неадменны
парадак — лад загубленай краіны.