Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Конкрэтных няма яшчэ даных,
замежны-ж падхоплены ліст,
па зьместу зусім беззаганны,
гаворыць пра сувязь з былым.

Высновай згаворак інтымных
таксама ільга дакараць:
калі і ня быў ён актыўным,
то oсё-ж, як відаць, патураў.

— Яновічу зараз-жа трэба
расьсьледаваць гэта, дазнаць,
каб дольнікаў справы ганебнай
сурова маглі пакараць.

Па каліву, дробнаму зерню
праверым работу і дні!..
Таварышы, правільна?!

Грамада:
Верна!!!
На ворага ўсе як адзін!

Яновіч:
Што чую?.. Якія навіны!
Чаго-ж на каго наракаць?
Чакаў я ўсяго ад Яцыны,
а здрады ніяк не чакаў.

Галасы (цішком):
Яновіч зьбянтэжаны…
Шкода — суладнасьць разбурылі дум…