|
Яновіч:
Таварышы, любыя!..
Грамада:
Годзе!
Яновіч:
Дазвольце!..
Галасы:
…Ня трэба!..
…Кажы!..
…Пакінь свае песьні заводзіць…
…Вы разам гайстрылі нажы…
Сакратар ячэйкі:
Спыніце, таварышы, лямант,
Суцішце узбураны гнеў:
Яновіч імя не запляміў,
а толькі змагацца ня ўмеў.
Навукай імкнецца ён тунна
клясавы бой сутрымаць.
Вядома, такія лятункі —
адно пазалота ярма.
І практыку гэтых тэорый
Яновічу трэба пазбыць,
бо шчасьце працоўныя створаць
толькі ў агні барацьбы.
Мы такжа зрабілі памылку:
Яцына аблытаў, як мог:
у вочы дарыў нас ухмылкай,
а зачы навострываў нож.
|