Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



І вось сягодньня уначы
на складзе зроблена пакража…
Каму даручаны ключы?!
Каму даверана паклажа?!

Ніяк ня можна ўявіць,
што ня было удзелу штату…

Яцына:
Антон ‘Ляксандрыч!..

Яновіч:
Кіньце вы!..
Як найхутчэй дазнаць растрату!

Яцына:
Я заўтра-ж дам на ўсё адказ,
ужо у гэтым — будзьце пэўны,
мне няпрыемна толькі вас
трывожыць дробязьзю надзеннай.

Яновіч:
Я так-жа верны будаўнік…
Гараць агнём мае пачуцьці —
ці-ж далі права нашы дні
ад усяго мне адкаснуцца?

Яцына:
А геніяльны ваш проект,
хіба ня тое-ж будаваньне?..
Ці хутка ён убачыць сьвет? —
Я даў-бы колькі меркаваньняў
Наконт таго, каб збыць…