|
Бо наша краіна саветаў —
адна,
а зубы навокала точаць —
сусьветныя гады імкнуцца суняць
узрост гэтай першай краіны рабочых.
На лаве падсудных —
Яцына і Фальцы,
але на судзе
перад намі
стаіць без адзеньня інтрыга і фальш
у фашыстоўскай панаме.
Бо шкодная дзейнасьць у нас, унутры
расла на вынезе замежнай.
Процэс паказаў,
што ў зьвіваньні інтрыг
урад буржуазны замешан.
І сёньня выносім мы строгі прысуд
над зграяй драпежнікаў хцівых,
а заўтра рабочыя
Там
панясуць
на барыкады
прысуд наш праўдзівы.
Уздымецца дзень рэвалюцыі скрозь,
так,
як калісьці
над нашым краем
і пролетарскай адолі крок
гэтую банду на сьмерць пакарае.
|