Старонка:Апошні з магікан.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пытанне заключаецца ў тым, ці захаваюць яны свае скальпы ці ўцалеюць нашы.

Ніхто не мог супярэчыць такому суроваму, і непахіснаму рашэнню. Крыкі ў лесе змоўклі; стрэлы сталі радзейшымі; позіркі сяброў і ворагаў не адрываліся ад няшчаснага, які вісеў паміж небам і зямлёй. Вецер калыхаў цела, і хоць з вуснаў загінуўшага не было чуваць ні стогнаў, ні наракання, ён часамі панура азіраўся на сваіх праціўнікаў, і тады, не гледзячы на адлегласць, яны бачылі на яго цёмным твары пакутлівую роспач. Тры разы разведчык падымаў сваю стрэльбу, тры разы асцярожнасць спыняла яго, і доўгае дула славутага «аленебоя» павольна апускалася. Нарэшце, адна рука гурона расчапілася і, абяссілеўшы, павісла ўдоўж цела. Надзвычайнымі намаганнямі, але дарэмна ён спрабаваў зноў зачапіцца за галінку; рука сударгава хапала пустэчу. Маланка не была-б быстрэй стрэлу Сакалінага Вока; члены яго афяры ўздрыгадуліся, і труп дзікуна, нібы свінцовы, зваліўся ў пеністыя хвалі ракі.

Нават суровыя магікане з жахам моўчкі пераглянуліся паміж сабой. Толькі адзін Сакалінае Вока захаваў здольнасць разважаць; ён паківаў галавой і ўголас прамармытаў сабе дакор.

— Гэта быў апошні зарад пораху, апошняя куля з сумкі, — сказаў ён. — Ну, ці не ўсёроўна мне было, жывы ці мёртвы ён зваліцца ў ваду? Ункас, хлопчык мой, прайдзі да чаўна ды прынясі адтуль вялікі рог; там увесь запас нашага пораху. На жаль, мы, як відаць, хутка страцім яго да апош-