Старонка:Апошні з магікан.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якое ледзь прыкрывала вузлаватыя галіны старога дуба, прымасціўся гурон; ён то хаваўся за ствол, то выглядаў з-за галін, жадаючы пераканацца, ці трапіў у цэль яго стрэл.

— Гэтыя д’яблы гатовы ўзлезці на самае неба, каб толькі знішчыць нас, — сказаў разведчык. — Трымай яго пад прыцэлам, хлопчык, пакуль я зараджу свой «аленебой»; потым мы адразу стрэлім у дрэва з абодвух бакоў.

Ункас чакаў сігналу разведчыка. Нарэшце, выбухнулі два стрэлы; кара і лісце дуба пырснулі ў паветра, і вецер разнёс іх у розныя бакі; дзікун адказаў сваім ворагам толькі пасмешлівым рогатам і паслаў новую кулю, якая збіла капялюш з галавы Сакалінага Вока. І зноў з лясных гушчараў вырваўся дзікі, люты крык, і свінцовы град засвістаў над галавамі асаджаных; здавалася, быццам дзікуны хацелі прымусіць сваіх ворагаў не сыходзіць з месца, каб зрабіць лягчэйшым прыцэл воіну, які знаходзіўся на дубе.

— Трэба абараніцца ад куль, — сказаў разведчык. — Ункас, клікні бацьку; нам патрэбны ўсе стрэльбы, каб выбіць хітрага чорта з яго гнязда.

Прагучэў сігнал, і, не паспеў Сакалінае Вока зарадзіць сваю стрэльбў, як да яго падышоў Чынгачгук. Калі Ункас паказаў вопытнаму воіну палажэнне, якое заняў праціўнік, з губ старога магікана сарваўся толькі звычайны ўсклік «хуг»; больш ён нічым не выявіў ні свайго здзіўлення, ні трывогі. Сакалінае Вока і магікане некалькі секунд ажыўлена раіліся паміж сабой на дэла-