Старонка:Апошні з магікан.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хейвард аддаў Сакалінаму Воку адзін з сваіх пісталетаў і разам з разведчыкам стаў шпарка спускацца насустрач ворагам. Разведчык і маёр стрэлілі адначасова, але абодва няўдала.

— Я так і ведаў, так і казаў, — прашаптаў Сакалінае Вока і з пагардай шпурнуў маленькі пісталет у вадапад. — Ну, падыходзьце вы, крывяжэрныя д’ябальскія сабакі!

І зараз-жа перад ім вырас велічэзнага росту індзеец з няўмольна-лютым тварам. У той-жа час паміж Дунканам і другім чырвонаскурым пачаўся рукапашны бой. Сакалінае Вока і яго праціўнік з аднолькавай лоўкасцю схапілі адзін аднаго за ўзнятыя рукі, сціскаўшыя страшныя нажы. З мінуту яны нерухома стаялі, напружваючы свае мускулы і імкнучыся перамагчы адзін аднаго. Уздутыя мускулы белага перамагалі менш трэніраваныя мускулы гурона; рукі дзікуна падаваліся намаганням разведчыка. Раптам Сакалінае Вока канчаткова вызваліўся ад ворага і адным ударам нажа пракалоў яго грудзі.

Між тым Хейвард разлютавана змагаўся са сваім ворагам, і смерць пагражала маладому афіцэру. У першай-жа схватцы дзікун выбіў з рук Хейварда яго тонкую шпагу, і маёр апынуўся абяззброеным; увесь ратунак Дункана залежаў толькі ад яго сілы і спрыту. У яго не было недахопу ні ў тым, ні ў другім, але ён сустрэў праціўніка, які не быў слабейшым за яго. На шчасце, Хейварду ўдалося абяззброіць гурона, і нож індзейца зазвінеўшы скінуўся на камень. З гэтага моманту пачалася барацьба не на жыццё,