Старонка:Апошні з магікан.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўзняўся ў паветры, ускінуў рукі і раптам знік у ззяючым прадонні. З віру пачуўся енк роспачы. Потым усё сціхла; надышла хвіліна жахлівай цішыні.

— Гэта зберагло нам адзін зарад сурова, — прамовіў Сакалінае Вока. — А баявыя прыпасы для нас з’яўляюцца такімі-ж каштоўнымі, як хвілінная перадышка стомленаму аленю. Змяніце порах у вашых пісталетах. Над вадападам узнімаецца такі вадзяны пыл, што сялітра, бадай, адсырэла. Падрыхтуйцеся да барацьбы ўрукапашную, я-ж буду, страляць.

Разведчык прыклаў палец да губ і моцна працягла засвістаў. Магікане, якія пільнавалі скалы, адказалі яму тым-жа. Дункан паспеў заўважыць, што галовы над бярвеннямі, прыбітымі да берагу, умомант узняліся, але таксама-ж шпарка зніклі з вачэй. Хутка ён пачуў шолах, павярнуў галаву, і ў некалькіх кроках ад сябе ўбачыў Ункаса; малады індзеец лоўка поўз па зямлі. Сакалінае Вока сказаў магікану некалькі слоў па-дэлаварску, і Ункас з вялікай асцярожнасцю і спакойна заняў новую пазіцыю. Хейвард перажываў хвіліны ўзрушанага і нецярплівага чакання, а разведчык знайшоў гэты час падыходзячым для лекцыі аб разважлівым і асцярожным абыходжанні са стрэльбамі і пісталетамі.

— З усіх відаў зброі, — пачаў ён свае навучанні, — у вопытных руках самая дзейная — доўгаствольная стрэльба, добра адпаліраваная і зробленая з мяккага метала; аднак, для абыходжання з такой стрэльбай патрэбны дужыя рукі, правіль-