Старонка:Апошні з магікан.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бліснула полымя, і лютае выццё даказала, што пасланіца смерці, накіраваная ад стрэльбы Сакалінага Вока, знайшла сабе афяру. Нават гэты слабы адпор прымусіў нападаючых адступіць; мала-па-малу крыкі дзікуноў змоўклі, і Глен зноў ахутала тая-ж цішыня, якая абнімала яго дзікія скалы да пачатку замяшання і шуму.

Дункан, карыстаючыся спрыяльным момантам, адбег да ляжачага Гамута і перанёс яго ў вузкую шчыліну, якая з’яўлялася сховішчам для двух сясцёр.

— Скальп небаракі ўцалеў, — спакойна заўважыў Сакалінае Вока, праводзячы рукой па галаве Давіда. — Вось чалавек, у якога занадта доўгі язык. Вар’яцтва — выстаўляць напаказ дзікунам шэсць футаў мяса і касцей! Здзіўляюся, што ён астаўся жывы.

— Хіба ён не памёр? — запытала Кора, хрыплы голас якой паказаў барацьбу, якая адбывалася ў ёй, паміж пачуццём жаху і жаданнем захаваць вонкавую цвёрдасць.

— Ён жывы, сэрца б’ецца. Дайце яму адпачыць крыху; ён апрытомнее, стане больш разважлівым і дажыве да прызначанага яму канца, — адказаў Сакалінае Вока, зноў скоса глянуўшы на нерухомае цела спевака і ў той-жа час са здзіўляючай шпаркасцю і лоўкасцю зараджаючы сваю стрэльбу. — Ункас, перанясі яго ў пячору і пакладзі на галіны сасафраса. Чым больш ён праспіць, тым будзе лепш для яго, бо яму наўрад ці ўдасца знайсці дастаткова добрае прыкрыццё для свайго